Старонка:Апошні з магікан.pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разбіў яму чэрап. Хейвард выхапіў з ствала тамагаук Магуа і таксама ўступіў у бой. Цяпер лік людзей, якія ўступілі ў бойку з абодвух бакоў, быў аднолькавы, а таму кожны змагаўся адзін на адзін са сваім праціўнікам. Удары сыпаліся з хуткасцю маланкі і з лютасцю ўрагана. Хутка разведчык ударыў другога гурона і паваліў яго на зямлю.

Хейвард не стаў чакаць моманту, сустрэчы з ворагам і з размаху кінуў свой тамагаук у праціўніка. Ён трапіў у лоб індзейца, але тупым канцом, і толькі на момант ашаламіў яго. Узбадзёраны такой удачай, малады афіцэр без зброі кінуўся да свайго ворага, але ў тую-ж хвіліну зразумеў усю неабдуманасць гэтага смелага ўчынку; яму прышлося абараняцца ад удараў нажа, які бліскаў у руцэ раз’юшанага гурона. На шчасце, Дункану ўдалося абхапіць свайго праціўніка; з вялікай сілай ён прыціснуў яму рукі да грудзей, адхіляючы ад сябе аголены клінок. Але ён пачаў слабець. Юнак адчуў, што яму не ўдасца надоўга стрымаць індзейца. У тэты момант Дункан пачуў гучныя словы: — Забівайце гэтых гультаёў! Не шкадуйце праклятых мінгаў!

У наступны момант прыклад Сакалінага Вока з усёй сілай апусціўся на аголеную галаву праціўніка Хейварда; мускулы гурона адразу абмяклі, і ён мёртвы ўпаў з рук маёра.

Забіўшы першага праціўніка, Ункас з лютасцю галоднага ільва кінуўся да новай афяры. Пяты гурон, які не прымаў удзелу ў першай бойцы,