Старонка:Апошні з магікан.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

справа скончыцца смерцю… Ён хоча, — казала яна далей, — ён патрабуе, каб я зрабілася яго жонкай. Аліса, маё дарагое дзіця, мая любая сястрычка, і вы таксама, маёр Хейвард, дапамажыце мне парадай. Ці хочаце вы выратаваць яе і сябе цаною такой афяры? Ці хочаш ты, Аліса, узяць ад мяне жыццё, ведаючы, чым яно куплена? А вы, Дункан? Кажыце, дайце мне параду, распараджайцеся, як хочаце, я цалкам ваша.

— Ці згодзен я? — са здзіўленнем і абурэннем ускрыкнуў малады чалавек. — Кора! Кора! Вы насміхаецеся над нашым няшчасцем! Не, не кажыце аб гэтым жахлівым выбары; адна думка пра гэта горш за тысячу смерцяў!

— Я добра ведала, што вы адкажаце іменна так! — ускрыкнула Кора, і шчочкі яе зачырванеліся, а ў вачах загарэлася гарачая іскра патаемнага пачуцця. — Што скажа мая Аліса? Для цябе я без нараканняў згаджуся на ўсё…

Хейвард і Кора чакалі адказу маладой дзяўчыны, але рукі Алісы амярцвела апусціліся, і толькі яе пальцы сударгава варушыліся; яе прыгожая белакурая галоўка апусцілася на грудзі; яна здавалася змярцвелай, а між тым уся дрыжэла ад узрушэння. Але вось галава Алісы пачала павольна падымацца і ціха хіснулася з боку ў бок.

— Не, не, не, лепш памрэм, як жылі, разам!

— О! дык памірай! — закрычаў Магуа і кінуў свой тамагаук у безабаронную белакурую дзяўчынку. Гурон скрыгітаў зубамі ў лютай злосці, якая ахапіла яго, калі ўбачыў цвёрдасць і муж-