Старонка:Апошні з магікан.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але ён, з насмешкай паказваючы на Алісу, сказаў:

— Глядзіце! Дзіця плача! Ёй рана паміраць! Адправім яе да Мунро, няхай яна расчосвае яго сівыя валасы і падтрымлівае жыццё старога.

Кора не магла перамагчы жадання зірнуць на сваю малодшую сястру, у вачах якой сустрэла выраз просьбы, красамоўную адзнаку таго, як ёй хацелася жыць.

— Што ён кажа, любая Кора? — пратучэў дрыжачы голас Алісы. — Здаецца, ён сказаў, што хоча адаслаць мяне да бацькі?

Некаторы момант Кора глядзела на малодшую сястру, і на яе твары відаць была барацьба моцных і супярэчлівых пачуццяў. Нарэшце, яна прамовіла голасам, страціўшым сваю нядаўнюю цвёрдасць; цяпер у яе голасе чуваць была амаль матчыная пяшчотнасць.

— Аліса, — прамовіла яна, — гурон абяцае нам дваім жыццё, не, больш: ён вызваліць таксама і Дункана, нашага дарагога Дункана, і адвядзе яго і цябе да нашых сяброў… да нашага бацькі… да нашага няшчаснага бацькі, калі я згаджуся…

Голас Коры задрыжэў і перарваўся.

— Дагаварвай, Кора! — ускрыкнула Аліса. — Калі ты згодзішся — на што? Ах, калі-б ён звярнуўся да мяне! Выратаваць цябе, даць табе магчымасць супакоіць нашага старога бацьку! Вызваліць Дункана! О, з якой радасцю я пайшла-б на смерць!

— Памерці? — са смуткам сказала Кора больш цвёрдым і спакойным голасам. — Смерць была-б лягчэйшай за тое, што прапануе ён. Аднак, можа,