Старонка:Апошні з магікан.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўгаварыў іх працягнуць пакуты няшчасных афяр. Гуроны сустрэлі яго прапанову моцнымі радаснымі крыкамі.

Двое зараз-жа кінуліся на Хейварда, трэці схапіў нязграбнага выкладчыка спеваў. Аднак, ні адзін з белых не здаўся без адважнай, хоць і бескарыснай барацьбы. Нават слабы Давід паваліў на зямлю свайго праціўніка. Хейварда гуроны не маглі перамагчы, пакуль трэці індзеец, справіўшыся з Давідам, не падаспеў ім на дапамогу. Пасля гэтага Дункана скруцілі і прывязалі да ствала таго самага дрэва, на галінах якога Магуа разыгрываў пантаміму, паказваючы смерць гурона. Калі малады афіцэр прышоў да прытомнасці, ён убачыў, што справа ад яго стаяла, таксама прывязаная да дрэва, Кора. Твар яе быў бледным і ўсхваляваным, але яе цвёрды позірк бясстрашна сачыў за кожным рухам ворагаў. Злева Дункан убачыў Алісу; толькі дубцы лазы, якімі яна была прывязана да хвоі, падтрымлівалі тонкую фігуру белакурай дзяўчыны; трымацца на сваіх аслабеўшых нагах яна не магла. Давід упершыню ўступіў у барацьбу і цяпер ён стаяў задумаўшыся, не ведаючы, ці з’яўляецца гэты ўчынак вартым добрага хрысціяніна.

Між тым, гуроны вынайшлі новы спосаб катаванняў; яны збіраліся ажыццявіць свае жахлівыя замыслы. Адны збіралі галлё, трэскі і карчы, складаючы ўсё гэта ў кучу для вогнішча, другія прыгнулі верхавіны двух маладых дрэў да самай зямлі, збіраючыся прывязаць рукі Хейварда