Старонка:Апошні з магікан.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чуліся гарлавыя ноты, не пазбаўленыя музычнасці. Магуа гаварыў пра жонак і дзяцей забітых, пра іх адзіноцтва, пра гора і, нарэшце, напомніў пра абавязак воінаў, пра помсту за ўчыненую ім крыўду. Раптам узвысіўшы голас, надаўшы яму выраз лютай сілы, ён закончыў сваю доўгую прамову вялікай колькасцю ўсхваляваных пытанняў:

— Хіба гуроны сабакі, каб цярпець усё гэта? Хто скажа жонцы Мінаугуа, што яго скальп дастаўся рыбам і што роднае племя не адпомсціла за яго смерць? Хто адважыцца сустрэць маці Васаватымі, не паліўшы рук варожай крывёю? Што мы адкажам нашым старым, калі яны запытаюць нас, дзе скальпы ворагаў, а ў нас не будзе ні аднаго воласа з галоў непрыяцеляў? Жанчыны будуць паказваць на нас пальцамі. Імя гуронаў пакрыта цёмнай плямай; трэба змыць яе варожай крывёю.

Голас Магуа заглушылі шалёныя крыкі, якія ўстрасалі паветра; дзікуны зразумелі, што помста ў іх руках, і, як адзін чалавек, усхапіліся з зямлі, праяўляючы сваю лютасць у шалёных крыках. Яны выхапілі нажы, паднялі тамагаукі і імклівым натоўпам рынуліся да палонных. Хейвард засланіў сабою Кору і Алісу і абхапіў рукамі аднаго з чырвонаскурых, сціснуўшы яго з усёй моцы. Неспадзяванае супраціўленне дало магчымасць Магуа прыняць удзел у справе; закрычаўшы нешта, ён прыцягнуў да сябе ўвагу ўсёй зграі. Хітрымі словамі Лісіца перашкодзіў дзікунам зараз-жа вырашыць лёс палонных і вельмі хутка