Старонка:Апошні з магікан.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жанчыны могуць так далікатна калоць. У тыя хвіліны яго дух быў у воблаках. Але калі ён адчуваў удары Мунро, яго зняслаўлены дух ляжаў пад бярозай. Дух гурона ніколі не ап’яняецца і ніколі ні пра што не забываецца.

— Але яго можна супакоіць. Калі мой бацька быў несправядлівы да цябе, дакажы яму, што індзеец здольны дараваць знявагу і вярнуць яму яго дачок. Ад маёра Хейварда ты ўжо чуў…

Магуа сурова паківаў галавой; ён не хацеў зноў слухаць абяцанні, да якіх у душы ставіўся з пагардай.

— Чаго-ж ты патрабуеш? — казала далей Кора пасля некаторага цяжкага маўчання, адчуваючы, што вельмі палкі Дункан быў бязлітасна ашуканы хітрасцю дзікуна.

— Я патрабую таго, што падабаецца гурону: дабра за дабро, зла за зло.

— Значыць, ты хочыш адпомсціць безабаронным дачкам за крыўду, зробленую табе Мунро? Хіба не будзе больш вартым для храбрага чалавека пайсці да старога і патрабаваць ад яго задавальнення?

— Рукі бледнатварых доўгія, іх нажы вострыя, — адказаў дзікун і злосна засмяяўся, — навошта Лісіцы падстаўляць сябе пад стрэлы воінаў Мунро, калі ў руках гурона душа сівавалосага?

— Скажы, Магуа, што ты хочаш зрабіць? — прамовіла Кора, робячы найвялікшае намаганне, каб гаварыць цвёрда і спакойна. — Ці хочаш ты завесці нас куды-небудзь у лясныя гушчары,