Старонка:Апошні з магікан.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыдзе ў палатняныя вігвамы яго воінаў, гэта не будзе даравана. Магуа неабдумана раскрыў свае губы, і пякучае пітво прывяло яго ў хаціну Мунро. Няхай дачка сівога скажа, што зрабіў правадыр.

— Ён не забыўся на свае словы і зрабіў справядліва, пакараўшы вінаватага, — адказала адважная маладая дзяўчынка.

— Справядліва! — паўтарыў індзеец, кідаючы злосны позірк на яе спакойны твар. — Хіба справядліва, зрабіўшы зло, караць за яго? Магуа быў сам не свой; гаварыла і дзейнічала вогненная вада, а не ён. Не паверыў гэтаму Мунро. Правадыра гуронаў звязалі пры бледнатварых воінах і білі, нібы сабаку!

Кора маўчала, не ведаючы, што адказаць на гэтыя словы.

— Глядзі, — казаў далей Магуа, зрываючы лёгкі шматок паркалю, які закрываў яго расфарбаваныя трудзі, — глядзі: вось рубцы ад ран, зробленых нажамі і кулямі; гэтымі шрамамі воін можа выхваляцца перад сваімі супляменнікамі, але, з ласкі сівагаловага, на спіне правадыра гуронаў асталіся знакі, якія ён павінен хаваць пад рознакаляровымі тканінамі белых.

— А я думала, — сказала Кора, — што індзейскі правадыр цярплівы, што яго душа не адчувае і не ведае болю, які пераносіць яго цела.

— Калі чыпевеі прывязалі Магуа да слупа і зрабілі яму вось гэтую рану, — адказаў чырвонаскуры, паказваючы пальцам на глыбокі шрам, — гурон смяяўся ім у вочы, кажучы, што толькі