Старонка:Апошні з магікан.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вадыром гуронаў, зрабіўся воінам сваіх ворагаў, магаукаў.

— Я ўжо чула пра гэта, — сказала Кора, заўважыўшы, што гурон змоўк, змагаючыся з ахапіўшым яго ўзрушэннем, якое пачало ўзгарацца ў ім яркім полымем пры ўспамінах аб зробленай яму крыўдзе.

— Але ці вінаваты Хітрая Лісіца ва ўсіх гэтых няшчасцях? Хто даў яму вогненную ваду? Хто ператварыў яго ў нікчэмнага чалавека? Бледнатварыя, людзі твайго колеру!

— А хіба я вінавата, што на свеце сустракаюцца несправядлівыя людзі з тым-жа колерам твара, як у мяне? — запытала Кора.

— Не. Магуа — воін, а не дурань. Я ведаю, такія, як ты, ніколі не раскрываюць губ, каб выпіць вогненнай вадкасці. Вялікі дух даў табе мудрасць.

— Што-ж я магу зрабіць або сказаць, каб палегчыць вынікі тваіх няшчасцяў або памылак?

— Слухай, — паўтарыў індзеец, зноў са спакойным і ганарыстым выглядам. — Калі французскія і англійскія бацькі выкапалі з зямлі свае тамагаукі, Лісіца стаў у рады магаукаў і выступіў супроць свайго ўласнага племя. Бледнатварыя выгналі чырвонаскурых з тых лясоў, у якіх яны займаліся паляваннем, і цяпер, калі індзейскія плямёны змагаюцца, іх вядзе белы чалавек. Вялікі правадыр пры Гарыкане, твой бацька, стаяў на чале нашага атрада. Ён загадваў магаукам рабіць то тое, то іншае, і яны слухалі яго. Ён абвясціў: калі індзеец нап’ецца вогненнай вады і