Старонка:Апошні з магікан.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Калі гурон вядзе гутарку з жанчынамі, яго племя закрывае свой слух.

Дункан стаяў у нерашучасці, не жадаючы падпарадкавацца, але Кора са спакойнай усмешкай сказала:

— Вы чулі, Хейвард, чаго хоча індзеец. Ідзіце да Алісы, супакойце яе і раскажыце пра нашы планы.

Кора пачакала, пакуль малады чалавек адышоў, потым звярнулася да гурона і з вялікай ганарлівасцю прамовіла:

— Што Хітрая Лісіца хоча сказаць дачцы Мунро?

— Слухай, — адказаў індзеец, паклаўшы руку на плячо маладой дзяўчыны, нібы намагаючыся прымусіць яе з асаблівай увагай паставіцца да тых слоў, якія ён збіраўся ёй сказаць; аднак, Кора рашуча, хоць і зусім спакойна ўхілілася ад дзікуна. — Магуа народжаны правадыром і воінам племя чырвоных прыазёрных гуронаў. Ён бачыў, як летняе сонца дваццаць разоў растапляла снег дваццаці зім, ператвараючы гурбы ў ручаі, перш чым сустрэў першага бледнатварага; і ён быў шчаслівым тады! Потым белыя людзі ўварваліся ў яго лясы, навучылі яго піць вогненную ваду, і ён зрабіўся гультаём. Тады гуроны выгналі Магуа з лясоў яго бацькоў і праследавалі, як калматага бізона. Ён бег да берагоў возера і, нарэшце, убачыў «Горад Гармат». Тут ён займаўся паляваннем і лавіў рыбу, пакуль мясцовыя жыхары не выгналі яго з лесу і не аддалі ў рукі яго ворагаў. Магуа, народжаны пра-