Старонка:Апошні з магікан.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі ўсё было гатова, Магуа рушыў наперадзе ўсіх. За ім ішоў Давід. Далей ехалі дзве сястры. Хейвард трымаўся побач з імі, а індзейцы ішлі з двух бакоў у палонных і ззаду. Пільнасць іх не паслаблялася ні на момант.

Усе маўчалі, толькі Дункан часамі звяртаўся да Алісы і Коры, стараючыся супакоіць іх, ды