Старонка:Апошні з магікан.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А белы правадыр часта паліць порах перад тварам сваіх сяброў?

— Ці прамахваецца ён, калі сапраўды мае намер забіць? — з добра разыгранай усмешкай адказаў Дункан.

Пасля гэтых шпаркіх пытанняў і адказаў надышло доўгае маўчанне. Дункан заўважыў ваганні Магуа і, жадаючы завяршыць сваю перамогу, хацеў зноў пачаць пералічваць узнагароды, але Магуа спыніў яго выразным рухам рукі і прамовіў:

— Досыць, Лісіца — мудры правадыр, а тое што ён зробіць, будзе відаць. Ідзі і маўчы. Калі Магуа пачне гаварыць, ты паспееш адказаць яму.

Хейвард заўважыў, што Лісіца з трывогай азіраецца на астатніх гуронаў, і зараз-жа адышоў, каб не даць ім магчымасці западозрыць яго ў хаўрусе з іх главаром. Магуа падышоў да коней і знакам прапанаваў Хейварду дапамагчы Коры і Алісе сесці на іх нараганзетаў. Дапамагаючы Коры і Алісе сесці на коней, Дункан шапнуў пра свае ажыўшыя надзеі маладым дзяўчатам, якія амаль не падымалі вачэй, баючыся ўбачыць злосныя твары гуронаў.

Індзейцы, якія пайшлі з волатам, узялі з сабой каня Давіда, а таму і Гамут і Дункан вымушаны ісці пехатою. Аднак, Хейвард не асабліва шкадаваў аб гэтым, бо, рухаючыся паціху, ён мог затрымліваць увесь атрад. Яго позірк усё яшчэз надзеяй накіроўваўся ў бок форта Эдуард, і ён чакаў, што з лесу пачуецца шум, які будзе азначаць набліжэнне збавіцеляў.