Старонка:Апошні з магікан.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ты кажаш пра маладога дэлавара? Ён таксама паплыў па цячэнню.

Магуа паверыў сказанаму з гатоўнасцю, якая зноў даказала, як мала цікавяць яго гэтыя бегляцы. Але яго таварышам гэтыя вось бегляцы і былі патрэбны.

Яны з характэрным для індзейцаў цярпеннем, у поўным маўчанні чакалі, пакуль скончыцца гутарка афіцэра і Лісіцы. Калі Хейвард змоўк, дзікуны, усе як адзін накіравалі вочы ў твар Магуа. Лісіца паказаў ім на раку і растлумачыў усё некалькімі жэстамі і словамі.

Зразумеўшы тое, што здарылася, дзікуны ўзнялі страшэнны крык. Адны кінуліся да берагу ракі, люта размахваючы ў паветры рукамі; іншыя пачалі пляваць у ваду, нібы помсцячы ёй за тое, што яна па-здрадніцку пазбавіла іх несумленных правоў пераможцаў. Некаторыя, найбольш лютыя, кідалі на палоннікаў з-пад ілба позіркі, палаючыя стрыманай лютасцю. Двое-трое нават выявілі злоснае пачуццё пагражаючымі рухамі рук; як відаць, ні прыгожасць, ні жаночая слабасць двух сясцёр не маглі-б абараніць дзяўчат ад лютасці індзейцаў. Малады афіцэр у роспачы спрабаваў кінуцца да Алісы, калі чырвоная рука аднаго гурона схапіла пасму яе раскошных воласаў, якія густымі хвалямі паспадалі ёй на плечы, і правяла нажом у паветры вакол яе галавы. Але ледзь Хейвард зрабіў першы рух, як адчуў, што індзеец, які распараджаўся ўсімі дзікунамі, нібы абцугамі сціснуў яго плячо. Ён зразумеў, якой бескарыснай была-б барацьба з такой пераважаючай сілай, падпарадка-