Старонка:Апошні з магікан.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ронаў, якія закраналі галіны сасафраса; чуў, як шамацела сухое лісцё і з трэскам ламалася галлё. Нарэшце, куча галля крыху падалася, адзін рог коўдры апусціўся, і слабае святло асвятліла аддалены кут пячоры. Кора з жахам прыціснула да сябе Алісу, Дункан ускочыў. Прагучэў крык з глыбіні знадворнай пячоры, і гэта даказала, што ў яе ўвайшлі ворагі. Праз хвіліну шматлікія галасы далі зразумець слухачам, што ўсе дзікуны сабраліся каля іх прытулку.

Так як толькі невялікая адлегласць раздзяляла ўнутраныя праходы абодвух пячор, Дункан разумеў, што ўцячы немагчыма; ён прайшоў міма Давіда і маладых дзяўчат і спыніўся каля ўваходу, чакаючы страшнай сустрэчы. Цяпер усяго некалькі футаў аддзяляла яго ад бязлітасных праследавальнікаў. Маёр прыклаў твар да выпадковай адтуліны і з раўнадушшам роспачы зірнуў у знадворную пячору, сочачы за рухамі гуронаў.

Ён мог-бы дакрануцца да мускулістага пляча волата-індзейца, загадны і ўладарны голас якога кіраваў дзеяннямі ўсіх яго таварышоў. Пад скляпеннем другой пячоры натоўп дзікуноў пераварочваў і ператрасаў рэчы, якія з’яўляліся скромнай маёмасцю разведчыка. Кроў з раны Давіда афарбавала лісцё сасафраса; бачачы гэты доказ паспяховасці сваіх дзеянняў, індзейцы схапілі пахучыя галіны, што ўсцілалі падлогу пячоры, уцягнулі іх у шчыліну і пачалі раскідаць, нібы падазраючы, што ў іх схавана цела ненавіснага ім чалавека. Воін лютага выгляду падняў цэлую кучу кволых галін, з радасцю паказаў на цёмнакарыч-