Старонка:Апошні з магікан.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нібы сэрца няшчаснага падступіла да яго горла і адразу задушыла спевака псалмоў.

— Мы загінулі! — ускрыкнула Аліса, ускочыўшы і абдымаючы Кору.

— Яшчэ не, яшчэ не, — адказаў усхваляваны Хейвард, — крык пачуўся з сярэдзіны вострава і вырваўся ў дзікуноў, калі яны ўбачылі сваіх забітых таварышоў. Яны не выкрылі нашага сховішча, і для нас яшчэ не пагасла надзея!

Якая слабая ні была надзея на ратунак, словы Дункана не прапалі дарма; яго заўвага ажывіла энергію маладых дзяўчат настолькі, што яны знайшлі ў сабе здольнасць моўчкі чакаць далейшых падзей. Хутка пачуўся другі выбух выцця, потым у розных месцах вострава загучэлі галасы;