Старонка:Апошні з магікан.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А хіба Кора Мунро патрабуе іменна такога доказу вернасці ад свайго абаронца? — з сумнай усмешкай адказаў Дункан, і ў яго голасе пачулася тужлівасць.

— Цяпер не час спрачацца, — адказала маладая дзяўчына. — Тут вы не прынясеце нам вялікай карысці, але можаце выратаваць ваша каштоўнае жыццё для іншых, больш блізкіх вам сяброў.

Дункан не адказаў, а толькі паглядзеў на прыгожую Алісу, якая з дзіцячай бездапаможнасцю прыціскалася да яго рукі.

— Падумайце, — казала далей Кора пасля кароткага маўчання, — бо смерць — самае горшае, што можа чакаць нас, а смерці ніхто не міне.

— Бываюць няшчасці горшыя за смерць, — рэзка, нібы адчуваючы непрыемнасць з прычыны яе настойлівасці, адказаў Дункан, — але чалавек, які гатоў памерці дзеля вас, можа адхіліць іх.

Кора пакінула ўгаворваць яго і, закрыўшы твар шалем, павяла амаль страціўшую прытомнасць Алісу ў глыбіню другой пячоры.


РАЗДЗЕЛ ІХ

Шум і хваляванне бою, нібы па чараўніцтву, змяніліся цішынёй, і ўзрушанаму ўяўленню Хейварда ўсё гэта здалося нейкім страшным трызненнем. Тое, што адбылося, глыбока ўрэзалася яму ў памяць, а між тым ён з цяжкасцю мог запэўніць сябе ў сапраўднасці нядаўніх падзей. Не ведаючы пра лёс людзей, якія даверылі сябе быстраму патоку, Дункан уважліва прыслухоў-