Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
— 95 —

Весьнік

Рукою ўласнай ў сэрца ўдарыла сябе,
Пачуўшы аб жалоснай сьмерці сына.

Строфа 4-я

Крэонт

Гора! З сьмяротных ніхто
Не вінаваты ў гэтым, адзін толькі я.
Я цябе, я загубіў цябе, бедны,
Я толькі, шчыра кажу. Слугі, слугі,
Прэч павядзеце мяне, павядзеце хутчэй,
Я няжывы ўжо, я скончыў жыцьцё.

Корыфэй

Ты добра раіш, калі ёсьць дабро ў бядзе:
Найлепшая бяда—найкарацейшая.

Антыстрофа 3-я

Крэонт

Зьявіся, зьявіся,
Лёс мой апошні. Дай мне астатні
Дзень мой. Зьявіся, зьявіся,
Каб я ня бачыў
Наступнага дня!

Корыфэй

Яшчэ наступіць гэтае. Аб гэтым ўжо
Падумаюць багі. А мы павінны думаць
Аб тым, што трэба нам рабіць цяпер.