Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
— 93 —

Весьнік

Памёрла жонка, маці гэтага вось трупу,
Няшчасная, яна мячом сябе забіла.

Антытрофа 1-я

Цяжка мне, цяжка!
Сьмерць безлагодная,
Што-жа ты, што-ж мяне губіш?
Весьнік бязьлітасны
Новай бяды, што ты кажаш?
Я ўжо загінуў, мяне ты дабіў.
Што кажаш? Аб сьмерці якой новай кажаш?
Цяжка мне, цяжка!
Аб сьмерці гвалтоўнае жонкі мае,
Якая за сынам пашла?

(З палацу выносяць труп Эўрыдыкі)

Корыфэй

Ты можаш бачыць. Вось яна перад табой.

Антытрофа 2-я

Крэонт

Ох, цяжка!
Вось бачу я, няшчасны, новую бяду.
Якая-ж сьмерць мяне яшчэ чакае?