Старонка праверана
Корыфэй
Ох, позна ўбачыў праўду ты!
Строфа 2-я
Крэонт
Гора мне!
Так, я убачыў яе. Ў галаве маёй
Бог памуціў цяжка розум тады,
І на шлях неразумнасьці кінуў тады-ж.
Гора! Ён зьнішчыў ўсю радасьць жыцьця
Цяжка мне, цяжка! Ня бачу ніякай
Мэты ў жыцьці я і ў працы.
(З палацу выходзіць весьнік)
ЗЬЯВА 5-я
Весьнік
Ўладар, здаецца, апрача аднэй бяды,
Ўжо маеш новую. Вось на руках адна,
А ў хаце хутка ўбачыш ты другую.
Крэонт
Што-ж можа быць няшчасьней за няшчасьці?