Старонка праверана
Тырэсі
Зьняважыў ты мяне ужо, калі сказаў,
Што непраўдзівыя прароцтвы я даю.
Крэонт
Да грошай надта хцівыя прарокі ўсе.
Тырэсі
А ўсе тыраны да ганебнае карысьці.
Крэонт
Ці ведаеш, што кажаш ўладару ты гэта?
Тырэсі
Я ведаю. Збаўленьне гораду ты гэтаму
З маёю дапамогай толькі даў.
Крэонт
Прарок ты мудры, але любячы няпраўды.
Тырэсі
Прымусіш ты мяне сказаць, што ў глыбіні
Душы маёй ляжыць дагэтуль нярухома.
Крэонт
Ну што-ж, паруш, але не для карысьці.