Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
— 69 —

Строфа 2-я

Антыгона

Гора! Сьмяюцца з мяне! Вы, багі мае родныя,
Што-ж абражаюць мяне
Перад сьмерцю маёй?
Горад мой родны,
Народ мой вялікі!
Хвалі крыніцы Дыркейскай![1]
Гай Тэбанскіх багоў![2]
Будзьце вы сьведкамі мне.
Ня плачуць па мне, ня судзілі мяне.
Іду ў падзямельле страшэннае,
Там я памру ў нязвычайнай магіле.
Гора мне беднай!
Я не нябожчыца, я й ня жывая,
Я не з памёршымі, я й ня з жывымі!

Корыфэй

Занадта сьмелай ты была,
Дзіця, адважылася ты
Замах зрабіць на Дыкі трон.
Твой лёс страшэнны—бацькаў лёс.

Антыстрофа 2-я

Антыгона

Ты дакрануўся да раны балючай мае,
Ўспомніў аб бацькі вядомай бядзе.

  1. Гл. ўвагу 3.
  2. Гай Дэмэтры і Коры ў прадмесьці Тэб, каля Дыркейскай крыніцы.