Старонка праверана
Корыфэй
Але славы вянок маеш вечны ты,
Адыходзіш ты з ім ў дамавіну сваю.
Не хвароба цяжкая згубіла цябе,
Ня згубіў цябе меч. Але ўласны закон
Ты стварыла сабе, і жывая, адна
Між жанчын, да Гадэса зыходзіш.
Антыстрофа 1-я
Антыгона
Чула я, што чужаземка Фрыгійская[1] згібла жалобна
Там, на вяршыні Сіпіла.
Быццам моцны павей,
Ўсю абхапіў яе камень. Ёсьць чутка такая:
Льлюцца дажджы на яе,
Буры катуюць заўсёды, і вечна
Плача яна і сьлязьмі палівае каменьні.
Гэткую-ж сьмерць мне рыхтуюць багі.
Корыфэй
Ад багоў радзілася, багіня яна,
Мы-ж сьмяротныя ўсе і сьмяротных сыны.
Але вось аб табе будуць чуткі хадзіць,
Што і ты да багіні падобнай была,
Як жыцьцём, так і сьмерцяй сваёй.
- ↑ Чужаземка Фрыгійская—Ніобэя, дачка Тантала, Фрыгійскага цара (Фрыгія—краіна на захадзе Малой Азіі). Ніобэя была жонкаю тэбанскага цара Амфіона і мела 14 дзяцей—7 сыноў і 7 дачок. Яна зьняважыла багіню Лятону, маці Аполёна і Дыаны (Артэміды), якая мела толькі гэтых двух дзяцей, і патрабавала, каб яе шанавалі таксама, як і Лятону. За гэтае Аполён перастраляў усіх яе дзяцей, а яна сама „скамянела“ ад гора і зрабілася скалой (на гары Сіпіле ў Лідыі), якая вечна плача.