Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ДЗЕЯ 4-я

ЗЬЯВА 1-я

(З левых дзьвярэй варта выводзіць Антыгону)

Корыфэй

Што я бачу? Гатоў ўжо забыцца і я
На законы і сьлёз не магу я стрымаць,
Што струменьнем вялікім ліюцца з вачэй.
Антыгона ідзе ня ў дом жаніха,
А ў апошнюю вечную хату.

КОММОС

(Жалобная песьня)

Строфа 1-я

Антыгона

О, грамадзяне зямелькі бацькоў, глядзеце, іду я
Шляхам апошнім сваім.
Сонейка промень я бачу апошні,
Больш ня убачу яго. Вядзе мяне Гадэс жывую
Да Ахеронта[1] — ракі.
Шлюбу ў жыцьці я ня ведала,
Песень вясельных сабе я ня чула ніколі,
Шлюб буду мець з Ахеронтам.

  1. Ахеронт—рака ў падземным царстве Гадэса, сынонім самога падземнага царства.