Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі
— 54 —

Карыфэй

Прысуд твой, бачу я, каб ёй ісьці на сьмерць?

Крэонт

І твой, і мой. Маруды ўжо даволі. Слугі!
У палац адвесьці іх! Адсюль у гінэйкеі[1]
Трымаць іх пільна і нідзе іх ня пушчаць,
Бо уцякаюць нават сьмелыя, калі
Ўжо бачаць прад сабой канец жыцьця.

|}

(Варта адводзіць Антыгону і Ісмэну ў палац праз левыя дзьверы. Крэонт панура садзіцца на каменнае сядзеньне)

СТАСЫМ 2-і

ХОР

Строфа 1-я

Шчасьлівыя людзі, ў якіх прашло бяз бед жыцьцё!
Але, калі твой род багі пакараюць,
Беды ўсялякія прыйдуць на ўсе твае пакаленьні.
Так налятаюць хвалі морскія
У час страшэнных бур,
Якія йдуць з Тракійскімі вятрамі.
З падводнай глыбіні пясок
Нясецца чорны. Скалы
Прыберажныя стогнуць і гудуць.

  1. Гінэйкей—жаночая палавіна хаты, дзе ўсе жанчыны сям‘і пад нагляданьнем гаспадыні займаліся рознымі хатнімі справамі.