Старонка праверана
Крэонт
Як бачу, лапатаць ты здольны ад прыроды.
Вартаўнік
Няхай, але-ж тэй справы не рабіў я.
Крэонт
Ня веру, ты душу сваю прадаў за грошы.
Вартаўнік
Бяда!
Бяда, калі над намі ўладу мае той,
Каму здаецца то, чаго зусім няма.
Крэонт
Кажы цяпер, што хочаш. Калі-жа да мяне
Злачынца вы не прывядзеце, ўбачыце,
Што толькі гора йдзе за злым пажыткам.
(Адыходзіць)
Вартаўнік
Знайдзі-ж цяпер злачынца! Зловяць, ці ня зловяць,
Залежыць гэта толькі ад багоў адных.
Але мяне ўжо ты ня ўбачыш тут.
Ужо ня меў надзеі я, што буду цэлы,—
Багом вялікую падзяку прынясу.
(Хутка адыходзіць)