Старонка:Андрэй Мрый.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


СКРУТАК ПЕРШЫ

Я скажу ўсім, хто гэтага пачаў-бы дамагацца, што я — сучасны чалавек. Мё імя Самсон Самасуй.

Я з мужыкоў.

Мой бацька, дзед, прадзед, прапрадзед, прапрапра... і г. д. усе былі мужыкамі. Я надзвычайна гарды тым, што маю мужыцкі твар і асабліва нос у форме бульбы. У залежнасьці ад гэтага і розум мой ёсьць розум выразна мужыцкі. Мне могуць сказаць, што няма такой катэгорыі, як мужыцкі розум, а я скажу, што ў мяне толькі такі і ёсьць.

Далей сьмела ўсім заяўляю, што бацька мой ня кулак. Даю фактычную даведку.

Дзьве каровы, конь, жаробка, сьвіньня, здаецца, 4 ці 7 прадстаўніц курынага роду, хата з трыма вакешкамі, ды яшчэ рознае не стандартызаванае хаўбосьце. Такім чынам, па эканамічнай адзнацы майго бацьку ніяк нельга залічыць да ганебнага стану кулакоў. А з пункту гледжаньня ідэялёгіі, дык ня ведаю, як зарэгістраваць яго. Хто можа аб гэтым упэўнена сказаць, калі, як кажа мой прыяцель, філёзаф Торба, заблытана чалавечае жыцьцё, і няма ў ім срога акрэсьленай намэнклятуры.

Другі мой прыяцель, настаўнік Цыба, казаў мне, што мой бацька, магчыма, і ёсьць кулак, бо пытаньне аб прыналежнасьці да гэтага заалягічнага тыпу вырашаецца часта ня лікам кароў ці коняй, а настроем і экспляататарскай чыннасьцю.

Вось гэта як у сук улеплена.

Пра сябе скажу, што іншы раз я вельмі абураны ангельскімі імпэрыялістымі, здаецца, горла ім перарэзаў-бы, а ў другі раз салодка мару аб прынадах буржуазнага жыцьця. Так салодка мару, што пасьля і самому сорамна робіцца. Нават чырванею.

Мой лепшы сябра, настаўнік Мамон, жартуючы кажа:

— У цябе ўсё мужыцкае, а пуза панскае! I праўда! — думаю я і хачу высьветяіць прычыны гэтага. Знаходжу толькі адно тлумачэньне для гэтай дыспрапорцыі: прырода вядзе гандаль з маім целам — яна дае мне сыр, масла, хлеб, розныя іншыя карысныя й некарысныя