Старонка:Андрэй Мрый.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


было радаснае аблічча, ён гогалем абыходзіў нашы шэргі, якія перад гэтым доўга выроўніваў у нітачку начміл. Я прыйшоў яму на дапамогу ў гэтым кірунку, і справа ў нас вельмі хутка пасунлася наперад. Тав. Сом кажны калектыў вітаў з пралетарскім сьвятам.

Потым адбыўся мітынт. Я выступіў з прывітальнай прамовай. Для свайго першага дэбюту ў Шапялёўцы я апрануў белую шаўковую з шырокім адваротамі кашулю і, замест гальштуху, завязаў шырокім бантам чырвоную шаўковую стужку. Я ўпэўнены, што ўсе заглядаліся на гэты нячувана-вялізны, крывава-прыгожы, бліскучы бант! Мяне гэта ўзнасіла на няведамую вышыню, і я з захапленьнем вітаў усіх. Грудзі шырока ўздымаліся, думкі шпарка варушыліся ў галаве, цэлы вадаспад слоў моцных, запальных ліўся сам сабою. На вялікі жаль, мне далі толькі 5 хвілін! Ці-ж можна было ўкласца ў гэты нікчэмны тэрін? І я, забыўшыся на ўсё, разышоўся на ўсю моц! Я страціў успрыйманьне часу, і мяне прымушаны былі спыніць, паслаўшы піянэра з папярэджаньнем...

Дзень на 100 процантаў адпавядаў нашым жаданьням, быў на дзіва цёплы, сонечны, павясноваму пахучы.

Удзельнікі маёўкі сабраліся а 3-яй гадзіне ў мясцовай школе. Згодна раней намечанаму пляну прышлі з рознымі клункамі, пакункамі, кайстрачкамі, бавульчыкамі. Жанчыны прымусілі мужчын выконваць ролю двохгорбых вярблюдаў, іх бязьлітасна нагрузілі і сьпераду і ззаду. Толькі мне неяк пашанціла. Крэйна ўсунула ў мае рукі нейкую мяшчанскую торбачку зь пяском, вагою ня больш 2 кілё. Я баўтаў ёю направа і налева.

Сабраліся ўсе, апрача тав. Сома, які прыслаў пісульку, што выяжджае на вёску.

Нашым правадыром зьявіўся начміл, які пад’ехаў на добрым вараным коніку. Да яго на каня па ўласнай ініцыятыве падсела жонка віннага кантралёра Сьмятаны-Бурчайлы, і наша прафсаюзнае войска пад камандаю гэтых верхавых сутуба дысцыплінавана рушылася ў дарогу.

За верхавымі ішла пара: сам Сьмятана-Бурчайла і жонка начміла Анэля з сынком-піянэрам Тэрорчыкам.

Бурчайла злосна паглядаў на жонку. Я разумею