Старонка:Андрэй Мрый.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нечаканае гора, ад якога паваліцца трэба было. Але я стаяў на месцы, як прыкалочаны да сьцяны.

— Жыву я цяпер у 5-ым мундоме, ведаеш там, каля барака! — сказаў Лін, і ў яго голасе мне пачулася перамога.

— Што-ж, пойдам! Пагляджу, дзе ты жывеш! — проста сказала яна. Лін радасна і ціха засьмяяўся, і сьмех яго быў, як у акулы імпэрыялізму.

У мяне як абарвалася што ў сяродку. — Дзяўчына вулічнага маштабу! — падумаў я, каб суцешыць троху сябе Што-ж? Другім можна — даб’юся і я гэтае асалоды!

Я бачыў, як Лін крывацмокам прыліп да Крэйны, і яны ціха прайшлі каля мяне, не заўважыўшы маёй прысутнасьці. На самым рагу народому Крэйна раптам вырвалася з цапаў Ліна і сур’ёзным голасам зьмяніла сытуацыю:

— Тут ёсьць невялікая перашкода! Ня быць таму, аб чым просіш ты! Хоць і не праціўны ты, хоць і прыгожы і прышоўся да спадобы іншым дзяўчатам, але я пашукаю лепшага!

І шпаркім крокамі, дзынкаючы сваім голасам, як балабончыкам, Крэйна пашла ў дзьверы нардому і кінула застылага, як слуп, Ліна ў поўнай расхлябанасьці.

— Ляцеў, як анёл, а ўдарыўся, як чорт! — ледзьве ня ў голас сказаў я, пераканаўшыся, што Лінаўскія прапановы не знайшлі практычнай рэалізацыі.

VI. У ШЭРАГАХ МЯШЧАН

Яшчэ з раніцы, як толькі сонца выступіла на арэну дзейнасьці, Крэйна і Зоя пачалі рыхтавацца да гэтай маёўкі. Яны не пайшлі на маніфэстацыю, бо ад Шкуліка атрымалі дырэктывы пячы ўсялякія не адпавядаючыя сур’ёзнаму моманту канфітуры, смажыць цялячыя зады і набываць для такой плоймы неабходныя прылады для зьнішчэньня ежы і пітва.

А я ў профсаюзных шэрагах пашоў на Пляц Волі. Па загаду начміла ўсе профсаюзы, арганізаваныя грамадзяне і школы выраўніліся ў карэ.

Парад прыймаў старшыня выканкому тав. Сом. У яго