Старонка:Андрэй Мрый.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Старшыня сустрэў мяне досыць раўнадушна.

У яго нізкі, грузлы голас, самы звычайны, з усімі адценьнямі, сялянскі голас. Ні кроплі адукацыі ня бачна. Калі ён гаворыць, ад яго слоў у вагульным і цэлым пахне жытам, полем, непарушнай моц’ю лясоў і сенажацяў. I я канкрэтна разумею прычыну ўплыву яго на людзей.

Тав. Сом ня доўга гаварыў із мною. Я пашоў у вагульную канцылярыю прыняць справы. У маім веданьні два сталы, дзьве шафы і тры зэдлі.

Тут адразу вызначыўся шлях маіх дачыненьняў з машыністкай. Мае сталы стаялі побач зь яе столікам. Дзякуючы гэтаму, можна было бязь перашкод наглядаць за ёю.

Я на сябе зазлаваў не на жарты. Як-жа? Прышоў у савецкую ўстанову, атрымаў важную пасаду і зь першага моманту больш цікаўлюся спадніцай, чымся дзяржаўнымі справамі. Мне трэба адразу разьмежаваць свае функцыі ад функцыяў дзяржаўных.

Хачу зрабіць гэта, але ў першы дзень мне ня хочацца займацца справамі, і ўсю ўвагу прыцягвае яна.

Даведваюся, што завуць дзяўчыну Крэйна Шуфэр. «Надзвычайна прыгожая яўрэйка!» — падумаў я і пасьля малёнага змаганьня з сваім тэмпэрамэнтам вынес рэзалюцыю: зрабіць крокі да ажыцьцяўленьня самай шчыльнай сувіязі зь ёю. Я нават пачаў у галаве намячаць трохгадовы пэрспэкцыйны плян майго закаханьня ёю і не заўважыў, як да яе століка падышоў малады белагаловы з блакітнымі вачымі чалавек.

Крэйна яму прыхільна ўсьміхнулася, неяк дзіцяча расчыніла рот і кіўнула галавой, а ён мэлянхольна працягнуў ёй руку.

Я запытаў у дзелавода, што гэта за Джэк-вантробшчык дзявочага сэрца. Дзелавод сказаў: — Гэта аграном Агнісьцік.

Аграном прысеў на рог стала і неяк сумна пазіраў на Крэйну. Прышоў яшчэ настаўнік Юрлік, які, сказаўшы мне пяць слоў у галіне культпрацы, падсеў потым таксама каля Крэйны і пачаў чытаць інструкцыю аб карыстаньні жыцьцём. Ён павольва скруціў вялікую таўшчэзную цыгарку, прыляпіў яе да ніжняе губьг, запаліў і, ня