Старонка:Андрэй Мрый.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

двор і пачаў разьвешваць на частаклецце досыць новым і яшчэ не запэцканым.

А бацька ў гэтым кірунку прытрымліваўся наплявізму і нават угаварваў мяне:

— Не саром сябе прад людзьмі, цэлы гамазын паразьвешваў тут!

— У цябе, бацька, кунктатарская тактыка! Прапусьцім час — і рэчы папсаваны.

Зразумела, што мае рэчы прыцягнулі ўвагу самых шырокіх мас. З самага раньня народ кучкамі праходзіў каля заежджага дому і ўва ўсе вочы глядзеў на «прычындалы». Мне гэта троху псавала кроў, асабліва, калі я на свае вушы чуў мяшчанскія праклямацыі, што «прыехаў альбо пан, альбо а грэйсэ шышкэ». О, чэрці перапялёсыя, гнойнікі мяшчанскія! Каб у вас на носе села а грэйсэ шынгкэ!

У выканкоме праца ўжо йшла, калі я прышоў туды. Я лічыў пытаньнем выключнай важнасьці разьведаць пра сваё начальства ўсё, што можна, і яшчэ ў заежджым доме мяне інфармавалі, што старшыня РВК цяпер у разьездах па раёне, што ён зь сялян, зусім просты чалавек, жанаты, здаецца, і прыплод ёсьць, здаравяк-махіна і ўпарты, як вол. Яго нядаўна сюды прыслалі, бо ведалі, што толькі ён можа зьнішчыць галавацяпства Шапялёўскіх устаноў. «Як бачу, маналітны чалавек!» — падумаў я.

Некаторыя дадатковыя неабходныя весткі атрымаў я ад кур’ера РВК, якога я сустрэў, ідучы ў РВК, і якому сказаў, што я прыехаў на пасаду загадчыка культаддзелу.

Першае, што я ўзяў на ўвагу, калі ўвайшоў у ватульную канцылярыю выканкому, была машыністка. Яна сядзела каля вакна і задумёна татахала на машынцы…

Каля дзяўчыны мітусіліся дзелаводы, перапісчыкі, падсоўвалі ёй свае паперы і спрачаліся між сабою за чаргу. Кажны зь іх пахмыляўся, нахабна глядзеў ёй у вочы, блізка дыхаў на яе, часам мармытаў ёй два-тры словы. Яна давала гэтаму мінімум увагі і, мусіць, канкрэтна разумела сваю задачу.

Яе аблічча адразу ўціснулася ў маю памяць. Троху ўдоўжаны твар, з шырока-адчыненымі, чорнымі і троху гульлівымі вачамі, кучаравыя, чарнявыя, абчыкрыжаныя