Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Сцэна - пакой у мяшчанскім доме. Адначасна кабінэт гаспадара і сталовы пакой.

Пасярэдзіне балькон са шклянымі дзьвярыма, праз якія відаць гарадзкі пэйзаж; па бакох балькону ў гэтай самай сьцяне вокны.

Налева, на першым пляне дзьверы ў пакой Любы, далей галоўныя дзьверы ўхадныя.

Направа, на першым пляне дзьверы ў спальню Філімона, далей дзьверы ў кухню.

На сцэне пісьменны стол, абедзенны стол, канапа, шафа з прадуктамі і агняўпорная шафа (грашавая), крэслы і т. п.