Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


з цьвёрдымі знакамі!.. Ага! Любоў — радасьць багоў… ага! з хвосьцікам?.. Брэшаш! Гэта толькі чорт з хвосьцікам… Я бачыў… ведаю… У! вон пайшоў, злодзей гэтакі!

Мікола (дагэтуль, гледзячы на Філімона, стаяў як акамянеўшы, цяпер скрануўся). Пане Пупкін! што вы?! як вы сьмееце!..

Філімон (непрытомна). Злодзей! Душы чалавечыя крадзеш і ў торбу, ў торбу сабе хаваеш. Душы аддай! — яны жывыя! Жывыя душы аддай!

Мікола. Пане Пупкін! Вы, як бачу, хворы. Вы ня ведаеце, што гаворыце. Вам трэба легчы ў пасьцель.

Філімон. А! ведаю! Каб ключы ўзяць! Я ведаю!.. выцягвалі ключы з пад падушкі… Я ўсё ведаю! Нашто ключы бралі?

Мікола. Я ня ведаю, я ня браў ніякіх ключоў.

Філімон. А правалілі… беларус… Беларусь… Дзе Беларусь?.. Хто беларус?..

Мікола. Пане Пупкін! Мне вельмі вас шкада, як старога, хворага чалавека, але я павінен сказаць вам пару слоў праўды… Вам, каторы дагэтуль ня меў нічога супольнага з беларускім рухам, цяпер, калі на небасхіле нашага жыцьця зазіхацеў праменьчык лепшай долі, раптам захацелася стаць на чале беларускага народу… Але, пане Пупкін! Наш многапакутны народ, ускалыхнуўшыся пасьля векавога сну, ведае ўжо, хто можа быць яго павадыром. А вы «тоже» беларус сёньняшняга дня, захацелі схапіць у свае рукі