(Пяе):
Міністрам ўжо хутка буду я —
Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!
Міністрам фінансаў хачу быць,
Бо грошы умею палічыць.
Шмат грошай ўжо маю я сваіх,
І Бог дасьць мець буду болей іх.
А, маючы грошы, спэкульну,
Тысячку не адну зараблю.
Есьць смачна і смачна буду піць,
З портфэлем пад пахай ўсьцяж хадзіць,
Шапачку нізенька зьніме ўсяк
З пашанай, вось гэтак, вось так, так!
(жэст).
А Любачка скажа: мілы ён
Мой дзядзя міністар, Філімон.
А Марту вон з хаты праганю,
Хай гвалтам ня лезе у радню.
І буду я „тоже“ беларус,
Бо маю на гэта шмат пакус.
Міністрам фінансаў буду я,
Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!
(Гавора): Ну, а цяпер пагляджу, што робіць Любачка. (Глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох). Распранаецца… Зьняла блюзачку! (Пауза). А вось зьнімае і… О, міленькая, бедненькая сіротанька!.. А вось і яшчэ…