Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ла быць адобрана царквою, бо знаходзілася ў прамой супярэчнасці з яе вучэннем. Царква лічыла, што ўсе кнігі старога і новага заветаў у свой час былі «ўнушаны богам» і называюцца таму «кананічнымі», гэта значыць ствараючымі канон, збор або каталог кніг, «унушаных богам».

Скарынінская «Біблія» гэта не звычайнае царкоўнае выданне. З прадмоў Скарыны да асобных яе кніг відаць, што яго менш за ўсё цікавіла веравызнаўчае пытанне. Ён падыходзіў да выдання бібліі, як ужо адзначалася, з пункту гледжання адукацыйнага і маральнага зместу. У яго няма ні апраўдання царкоўнай іерархіі, ні асаблівай блізкасці да бога; Скарына не ставіў сабе за мэту выхаваць у народа пачуцці крывадушнасці, падхалімства перад знаццю, сляпое прадпарадкаванне ўладам і царкве. Наадварот, праз усе яго прадмовы да біблейскіх кніг праходзіць ідэя асветы народа.