Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыць меў свой уласны, незалежны ад багаслоўскай артадоксіі погляд на біблію.

З перакладзеных ім на «рускую» мову біблейскіх кніг ён надрукаваў па свайму меркаванню перш за ўсё тыя кнігі, якія ва ўмовах таго часу маглі быць выкарыстаны ў адукацыйных, выхаваўчых і палітычных мэтах. Вядома, што біблія адкрываецца Пяцікніжжам Mаісея («Быццё», «Ісход» і г. д.). У Скарыны ж першай выдадзенай кнігай быў «Псалтыр». З прадмовы да «Псалтыра» відаць, што Скарына разглядаў яго як асноўны вучэбны дапаможнік. «Детям малым, — пісаў ён, — початок всякое доброе науки... еже добре чести и мовити учить». Затым Скарына выдаў кнігі, якія з'яўляюцца нечым накшталт багаслоўска-філасофскіх трактатаў («Іова», «Еклесіяст»), павучальных зборнікаў выказванняў біблейскіх мудрацоў («Прытчы Саламонавы», «Ісус, сын Сірахаў»), аповесцей і раманаў («Руф», «Эсфір», «Юдзіф»), кнігі, у якіх знайшлі адлюстраванне некаторыя факты і падзеі са старажытнаяўрэйскай гісторыі («Царстваў», «Суддзяў»), замацаваны законы і абрады яўрэйскага народа («Другазаконне», «Левіт») і г. д. Некаторыя з пералічаных кніг увогуле займалі асобае месца ў старазаветнай літаратуры, напрыклад «Прытчы» і «Ісус, сын Сірахаў». Яны не ўваходзілі ні ў старажытнаяўрэйскі канон, ні ў славянскі парамейнік. У старажытнарускай літаратуры на іх глядзелі не як на набажэнскія кнігі, а як на літаратурныя помнікі мінулага.

На самай справе, у кнігах «Царстваў» побач з фантастычным і легендарным ёсць некаторыя рэальныя гістарычныя падзеі, звязаныя з дзейнасцю Давіда, Саламона і іх пераемнікаў. Дзве кнігі «Параліпаменона» — гэта ўвогуле летапісы, хронікі. «Руф» і «Эсфір» не маюць ні гістарычнага, ні рэлігійнага значэння. Гэта проста літаратурныя творы таго часу. Цяпер нават багасловы прызнаюць, што «Эсфір» — гэта ўрывак з персідскага летапісу часоў Ксеркса. Асабліва цікавая ў гэтых адносінах «Песня песняў» — усходняя любоўная паэма з вялікай колькасцю алегорый, параўнанняў. Некаторыя месцы гэтай кнігі з’яўляюцца рэалістычнымі замалёўкамі і гучаць асабліва задзірліва ў адносінах да рэлігійнай царкоўнай маралі. У кнізе «Ісус, сын Сірахаў», як і ў «Прытчах», ёсць мноства народных прымавак: «За правду воюй яко за душу свою, и даже до смерти бийся правды ради»; «Да не полюбится тебе кривда несправедливых»; «Царь немудрый погубит люди своя,