Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шуча выступала супраць мовы простага народа і не дапускала перакладу бібліі на народныя мовы. «Тайны рэлігіі, — пісаў адзін з пап,- не павінны быць даступныя ўсякаму, але тым толькі, якія могуць іх разумець так, каб вера не пацярпела ад гэтага. Розумам простым трэба, як дзецям, адно толькі малако, а больш цвёрдую ежу трэба пакінуць толькі людзям, якія могуць ёю карыстацца»[1].

Само кнігадрукаванне царква аб'явіла справай д'ябла імкнулася яго знішчыць. «Мы патрабуем, — звяртаўся папа Клімент VІІ да германскага імператара Карла V у 1527 г., — каб народы вечна заставаліся пакорлівымі ўладзе свяшчэннікаў і цароў. Неабходны кастры... Перш за ўсё трэба знішчыць вучоных. Трэба пакласці канец кнігадрукаванню»[2].

Затое віталі кнігадрукаванне перадавыя розумы чалавецтва. Напрыклад, Франсуа Рабле і Ульрых фон Гутэн, які так гаварыў аб сваім стагоддзі: «О век! о літаратура! Прыемна жыць і непрыемна было б яшчэ адпачываць».[3]

Паколькі Скарына імкнуўся пазнаёміць міран з самой бібліяй, а не з яе тлумачэннямі і па-мірскому вольна абыходзіўся з ёй, то гэта дазваляе думаць, што ён адчуваў на сабе ўплыў «ерасі гарадоў», накіраванай галоўным чынам супраць папоў, супраць іх багацця і палітычных прывілеяў. У яго няма нічога падобнага на адданасць «слову божаму» рэлігійнага фанатыка. Ён не захапляўся свяшчэннымі кнігамі, не адчуваў перад імі поўнага павагі трапятання. Той факт, што пры перакладзе сваіх біблейскіх кніг ён карыстаўся не адной, а некалькімі крыніцамі, сведчыць аб яго незалежнай пазіцыі ў адносінах да царквы як праваслаўнай, так і каталіцкай. У выніку яго пераклад бібліі не супадаў ні з адным з тых тэкстаў, якімі ён карыстаўся.

Скарына не прытрымліваўся літары, апускаў цэлыя раздзелы, рабіў іх перастаноўку па свайму меркаванню, уносіў свае ўстаўкі. Ён таксама зусім пагрэбаваў тым парадкам, у якім ідуць кнігі старога і новага заветаў. Увесь парадак размяшчэння Скарынаю біблейскіх кніг не адпавядае «кананічнаму» раду ні каталіцкай, ні праваслаўнай бібліі. Відавочна, ён кіраваўся меркаваннямі асабістага характару, гэта зна-

  1. И. Вороницын. История атеизма, вып. 1. М., 1927, стар. 28.
  2. История папства и инквизиции. М., 1959, стар. 54.
  3. Э. Рэклю. Человек и земля, т. ІV. СПб, 1907, стар. 308.