Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адзначаў, што дзейнасць Скарыны «ёсць выключнай важнасці момант у гісторыі руска-чэшскіх узаемаадносін...»[1]

Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго эпахальную дзейнасць. У Падуанскім універсітэце, напрыклад, ёсць «пакой сарака», які заснаваны ў гонар славутых дзеячоў у галіне навукі і культуры, што скончылі гэты універсітэт або выкладалі ў ім. У цэнтры на кафедры знаходзіцца бюст Галілея, а справа ад яго на сцяне партрэт Скарыны. Галілей і Скарына — як сімвалы эпохі Адраджэння!

Адной з характэрных рыс светапогляду Скарыны было імкненне да эмансіпацыі ад заплеснеўшых царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця свабоднай чалавечай асобы. Для яго, уманіста, вузкай была афіцыяльная царкоўная мараль з яе пропаведдзю самаадрачэння і пакорлівасці. Пры ўсёй сваёй непаслядоўнасці і давер’і аўтарытэту бібліі Скарына выяўляе значнае вальнадумства. Яго погляды прасякнуты верай у сілу чалавечага розуму.

Схіляючыся да рацыяналістычнага прынцыпа незалежнасці і самастойнасці мыслення, Скарына быў блізкі да таго, што крытэрыем ісціны ў працэсе пазнання з'яўляецца розум і што таму ўсякае палажэнне, у тым ліку і біблейскае, павінна быць асэнсавана, узважана на вагах розуму, а не прымацца на веру. У прадмове да «Прытчаў Саламонавых» ён гаворыць, што, чытаючы іх, неабходна падыходзіць «ко познанию мудрости и наказания и ко зрозумению слова смыслена». Тую ж думку ён праводзіць і ў сваіх прадмовах да кніг «Прамудрасць» і «Ісус, сын Сірахаў», падкрэсліваючы, што ўказаныя кнігі прыводзяць нас да пазнання мудрасці і да добрых звычаяў «шляхам розуму». У сваю чаргу ў працэсе пазнання чалавечы розум павінен абапірацца на законы логікі, якая, паводле яго выразу, «учить з доводом розознати правду и кривду», гэта значыць вучыць правільна думаць, разважаць.

Гэтыя рацыяналістычныя думкі выступаюць у Скарыны ў багаслоўскай абалонцы. Ён не можа яшчэ адмовіцца ад рэлігійных поглядаў, вырвацца з учэпістых абдымкаў «усемагутнай тэалогіі». Але, нягледзячы на ваганні, непазбежныя ў той час, ён цягнецца да святла ведаў, імкнецца асэнсаваць

  1. А. В. Флоровский. Чешская библия в истории русской культуры и письменности (Ф. Скорина и продолжатели его дела). «Sborník Fіlologіcký», sv. XІІ, v Praze, 1940-1946, стар. 208.