Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыць яго «Сказание во первые книги Моисеовы рекомые бытья», ён згаджаўся з біблейскай легендай аб тым, што «господь бог словом своим с ни з чего сотворил вся видимыя и невидемая».

Але такую пазіцыю ў XV—XVІ стст. займала большасць гуманістаў з прычыны непаслядоўнасці, дваістасці характару іх ідэалогіі. Так, Петрарка і Бакачыо лічылі сябе добрымі католікамі і вернымі сынамі царквы, нягледзячы на тое, што самі ж крытыкавалі «разбэшчаны папскі двор», высмейвалі лад жыцця духавенства і манахаў. Нямецкі вучоны Мікалай Кузанскі, які вучыў аб бясконцасці Сусвету і кругавароце Зямлі, знаходзіўся ў той жа час пад уплывам рэлігійнай ідэалогіі, быў кардыналам і багасловам, містыкам і неаплатонікам. У рэлігійных забабонах каснеў італьянскі гуманіст Дж. Кардана, які апублікаваў спосаб рашэння кубічных ураўненняў. Прафесарам тэалогіі быў Томас Мюнцэр, рэлігійная філасофія якога набліжалася да атэізму. Нарэшце, сам Капернік, які абвергнуў сваім геліяцэнтрычным вучэннем усю сістэму сярэдневяковага светапогляду на Сусвет, быў каталіцкім ксяндзом. Усе гэтыя людзі выключнага розуму і характару ў той ці іншай ступені падзялялі рэлігійныя забабоны сваёй эпохі, нягледзячы на тое, што сваім жа вучэннем разбуралі гэтыя забабоны, уносячы гэтым самым новае ва ўсе сферы разумовай дзейнасці.

Скарына, выхаваны на перадавых, гуманістычных традыцыях, можа быць таксама аднесен да ліку выдатных дзеячоў XVІ ст. Спалучаючы ў сабе вялікія здольнасці і разнастайную адукацыю з разуменнем практычных задач свайго часу, ён паклаў пачатак кнігадрукаванню ва ўсходнеславянскіх землях, якое з часам стала магутным фактарам пашырэння асветы і барацьбы супраць царкоўна-рэлігійнай ідэалогіі. Пры гэтым ён імкнуўся пераадолець царкоўнаславянскі кансерватызм і выдаваць кнігі на «рускай» мове, або, як ён сам часта паўтараў, на мове «людей простых посполитых». Ён удзельнічаў таксама ў заснаванні старэйшага ў свеце Пражскага батанічнага саду, яго ведалі як доктара медыцыны ў Вільні, Кенігсбергу, Празе. Сваёй дзейнасцю ён у многім прадвызначыў асноўныя шляхі развіцця прагрэсіўнай беларускай культуры, заклаў асновы рацыяналістычных і асветніцкіх ідэй, адыграў важную ролю ва ўмацаванні культурных сувязей паміж славянскімі народамі. Чэшскі вучоны А. В. Флароўскі, напрыклад,