Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

царскых сокровищах». Гэта пункт гледжання зараджаючагася ў тых умовах буржуазнага асветніцтва, які падзялялі гуманісты.

Скарына ўвасобіў у сабе дваісты характар гуманістаў: у ім парасткі новага, рацыяналістычнага мыслення злучаюцца яшчэ з рэлігійна-схаластычным светапоглядам, вопытнае даследаванне прыроды з павагай аўтарытэту бібліі. У яго толькі робіцца спроба вызваліць думку ад сляпой веры і гэтым самым стварыць глебу для навукі. Скарына яшчэ няўпэўнена, у межах разглядаемай ім бібліі, абараняў правы розуму, не пераходзячы ў адкрытае наступленне.супраць догматаў царквы.

Нягледзячы на гэта, Скарына адыграў станоўчую ролю ў развіцці філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі. Яго творчасць, характэрнымі рысамі якой былі прапаганда ведаў на роднай мове «сярод людзей простых паспалітых», імкненне стаць на навуковую аснову ў тлумачэнні з’яў прыроды і авалоданні яе сіламі, самасцвярджэнне чалавечай асобы, падрыхтоўвала глебу для больш рацыяналістычных і дэмакратычных вучэнняў, якія ў розных формах праявіліся тут з другой палавіны XVI ст.