Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ным праве было прыстасавана для апраўдання грамадскага ладу, заснаванага на прыватнай уласнасці, для абароны дзяржаўнай улады. Прадстаўнікі ж так званага «сярэдневяковага ерэтычнага камунізма» з гэтага вучэння зрабілі супрацьлеглыя вывады. Яно служыла ім для таго, каб абгрунтаваць адмаўленне свецкіх і духоўных улад, а таксама прыватнай уласнасці асновы прыватнаправавых інстытутаў. Яны заяўлялі, што па натуральнаму праву ўсе людзі нараджаюцца роўнымі і свабоднымі і не павінны імкнуцца да заняволення іншых.

У вучэнні ерэтыкоў пераважалі рэлігійна-этычныя ідэі, бо крыніцамі «сярэдневяковага камунізма», апрача натуральнага права, былі ранняе хрысціянства і вучэнне гностыкаў і містыкаў.

У Скарыны мы таксама сустракаем думкі, якія напамінаюць, хоць бы аддалена, прыблізна, некаторыя выказванні сярэдневяковых ерэтыкоў. У яго разважаннях аб «прироженных» і «писанных» законах выяўляецца імкненне абгрунтаваць прынцып роўнасці ўсіх людзей перад законам. Зыходзячы з таго, што людзі ад прыроды роўныя і свабодныя, ён указваў на неабходнасць стварэння ў дзяржаве такіх законаў, якія адпавядалі б інтарэсам літаральна ўсіх падданых. характэрна, што аб гэтым ён гаворыць у прадмове да біблейскай кнігі «Другазаконне», кнігі, якая асвятляе маёмасную і прававую няроўнасць, падзел грамадства на паноў і рабоў. Дарэчы, у адносінах да рабоў біблейскі бог егова рэкамендуе прымяняць самыя жорсткія меры прымушэння, не спыняючыся нават перад забойствамі. І вось замест таго, каб каменціраваць змест гэтай старазаветнай кнігі, Скарына ў сваёй прадмове да яе выкладае некаторыя свае погляды на грамадскі лад, якія ён пры гэтым патрабуе падмацаваць містычнай па свайму зместу раннехрысціянскай ідэяй аб «роўнай свабодзе» і «агульнасці маёмасцей», узятай ім з «Дзяянняў апостальскіх».

Станоўчая праграма наогул была заўсёды слабай рысай усіх апазіцыйных вучэнняў Сярэдневякоўя, бо тэарэтычнай асновай яе з'яўляліся туманныя і блытаныя афарызмы «прарокаў», «апосталаў» і «евангелістаў». І хоць у біблейска-евангельскія формулы ўкладваўся зямны, часам нават рэвалюцыйны змест, аднак у канчатковым выніку ўсё зводзілася да «хіліастычных летуценняў ранняга хрысціянства». Вобраз Ісуса