Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

водле характарыстыкі Ф. Энгельса, аб шматскладанай, штучнай «феадальнай іерархіі»[1]. Ён выступаў з асуджэннем самавольства, хабарніцтва і бясчынства адміністрацыі, чыноўнікаў, патрабаваў ліквідацыі злоўжыванняў і арганізацыі суда на «справядлівых» пачатках. У сваёй прадмове да «Другазаконня» ён сцвярджаў, што вышэйшым прынцыпам сацыяльнай справядлівасці з'яўляецца раннехрысціянская формула: «Ровная свобода всем, общее имение всех». Для абгрунтавання прынцыпа роўнасці ўсіх людзей перад законам ён звярнуўся да ідэі натуральнага права. У той жа прадмове ён пісаў, што існуюць законы дваякага роду: «прироженные» і «писанные». «Прироженный» закон «написан естъ в серци единого кажного человека», і, згодна з ім, усе людзі ад прыроды роўныя і не павінны імкнуцца да таго, каб рабіць зло іншым. «Не рабі другім таго, што не хочаш, каб іншыя рабілі табе», гэта патрабаванне выстаўлялася не толькі сярэдневяковымі ерэтыкамі, але і некаторымі матэрыялістамі XVІІ ст., напрыклад Гобсам. Але «прироженный» закон мае і свой адваротны бок: людзі бываюць розныя і часта ўчыняюць зло і несправядлівасць іншым. Таму народы стварылі дзяржавы і законы «писанные». Патрабаванне, якое выстаўляе Скарына да «писанных» законаў, зводзіцца да таго, што яны павінны адпавядаць «справядлівасці», духу часу і асаблівасцям жыцця данага народа, задавальняць патрэбы ўсяго «посполитого доброго».

Гэта патрабаванне «справядлівасці» мае на сабе адбітак абмежаванасці, уласцівай перадавым мысліцелям таго Яно не было адлюстраваннем свядомых прадстаўленняў «рэальнай грамадскай групы» і выстаўлялася не як канструктыўная праграма, а як прынцып пасіўнай роўнасці ўсіх людзей перад богам. Фармальнае прызнанне агульнасці маёмасці і роўнасці ўсіх людзей фактычна ігнаравала маёмасную розніцу паміж багатымі і беднымі, што цалкам адпавядала духу раннехрысціянскіх ідэй. Але, як вядома, у XVІ—XVІІ стст. пад лозунгам звароту да першапачатковага хрысціянства і аднаўлення чыстага «слова божага» выступалі толькі апазіцыйна і рэвалюцыйна настроеныя элементы ў адносінах да феадальнага ладу і перш за ўсё ў адносінах да асвячаючай царквы. Усякі варожы царкве рух выступаў у рэлігійным

  1. К. Маркс и Ф. Энгельс. Соч., т. 7, стар. 349.