Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ли(ч)бы которого году была гибель месецева или затмение солнцево, то при поскали (пасхаліі.-М. А.) знайдешь, того году месец, день и годину неомылно написану тое гибели месецевы, или затмения солнцева».

Відавочна, пры выданні гэтай кнігі Скарына клапаціўся не аб малітвах і рэлігійных святах, а аб тым, каб паведаміць сваім чытачам астранамічныя звесткі.

Адна з асабліва выразных рыс прадмоў Скарыны - патрыятызм. Ён спецыяльна выкарыстаў змест некаторых біблейскіх кніг («Юдзіф», «Эсфір» і інш.), каб падкрэсліць ідэю любві да радзімы, да свайго народа. Сваю дзейнасць ён тлумачыў патрыятычнымі матывамі («наиболее с тое причины, иже мя милостивый бог с того языка на свет пустил») і заклікаў сваіх суайчыннікаў не замыкацца ў вузкіх рамках асабістых інтарэсаў, а заўсёды памятаць аб сваім грамадзянскім абавязку перад радзімай. Абавязак кожнага чалавека - працаваць на карысць свайго народа, не шкадаваць «всякого тружания и скарбов... для отчины своея», бескарысліва служыць ёй, абараняць ад ворагаў і, калі патрэбна, аддаць і само жыццё за яе. «Не толико бо сами собе народихомся на свет,пісаў ён у прадмове да кнігі «Эсфір»,— но более ко службе божией и посполитого доброго». Іменна гэта «посполитое доброе» і вызначыла характар дзейнасці Скарыны на карысць «братин... Руси».

Важна падкрэсліць, што для выхавання пачуцця патрыя: тызму, любві да сваёй радзімы Скарына звяртаецца не толькі да біблейскіх прыкладаў, але і да довадаў ад жыцця. Шырока вядома яго выказванне: «Понеже от прирожения звери ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по воздуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чуюць виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих; тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

Як вядома, у перыяд Сярэдніх вякоў усе апазіцыйна настроеныя ў адносінах да феадалізму і царквы выступалі пад лозунгам звароту да першапачатковага хрысціянства. Гэта ў пэўнай меры характэрна і для Скарыны. Адлюстроўваючы інтарэсы перадавых пластоў феадальнага грамадства (сярэдняй і ніжняй часткі гараджан), ён звяртаўся да бібліі, каб проціпаставіць феадалізаванаму хрысціянству сваёй эпохі сціплае хрысціянства першых стагоддзяў, якое нічога не ведала, па-