Старонка:Алексютовіч Светапогляд Скарыны.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Асноўны дэвіз яго ўсё для навукі і дабра простых («паспалітых») людзей.

Цікавасць да біблейскіх кніг у яго праяўляецца там і тады, дзе і калі ідзе гутарка, на яго думку, аб гістарычных і геаграфічных звестках, аб «житейской мудрости» і «совершенных» поравах людзей. У многіх прадмовах і пасляслоўях Скарына паўтараў, што прысвячае кнігі бібліі «людям посполитым руского языка к доброму научению», «к учению и ко обличению, исправлению и ко наказанию правды», «людям простым посполитым к пожитку и ко размножению добрых обычаев».

Разглядаючы біблію як энцыклапедыю.чалавечых ведаў, у якой пішацца «о науце всех людей посполитых», Скарына далей рэкамендаваў яе ў якасці дапаможніка па вывучэнню не толькі «семи свободных наук», але таксама гісторыі, геаграфіі і г. д. «Паки же во кратце сведати хощеши много тысещей лет Летописец, чти книги Паралипоменона, — гаворыць ён,— аще ли же кохание имаши ведати о военных, а о богатырских делех, чти книги Судей, или книги Махавеев. Более и справедливее в них знайдеш, нежели во Александрии или во Тройи». У іншых месцах ён выдзяляе асобна ўрачэбную справу, навуку аб добрых звычаях і справах (этыку), філасофію, звязваючы апошнюю з імем Арыстоцеля, і, нарэшце, навуку аб праве: ён імкнуўся вывесці чытача з вузкага кола рэлігійнага светапогляду і даць яму некаторыя навуковыя звесткі.

Такім чынам, Скарына выступаў з шырокай для свайго часу праграмай адукацыі, спрабуючы самую біблію падпарадкаваць справе асветы народа. На гэтай падставе некаторыя аўтары работ аб Скарыне лічаць яго асветнікам, не робячы пры гэтым ніякіх агаворак. Ці так гэта?

Так, элементы асветніцтва выступаюць зусім акрэслена светапоглядзе Скарыны. З пэўнымі агаворкамі можна нават сцвярджаць, што Скарына быў нашым першым своеасаблівым асветнікам, калі разумець гэты тэрмін не ў шырокім, а ў вузкім сэнсе слова. Той крытэрый, які ўжываў У. І. Ленін у сваім артыкуле «Ад якой спадчыны мы адмаўляемся» ў адносінах да рускіх асветнікаў 60-х гадоў XІX ст., зразумела, не можа быць ужыты да поглядаў Скарыны. Ён не быў ды і не мог быць у той час ворагам толькі што ўзнікаўшага прыгоннага права, не з'яўляўся ворагам феадальна-манархічнага ладу з усімі яго параджэннямі ў эканамічнай, сацыяльнай