Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што палякі вялікі і карысны для іх і для беларусаў кусок беларускай зямелькі захопліваюць пад сваё распараджэньне для сваіх салдат ці для сваіх служкаў, ці-ж ня дзіва каб беларусы маўчалі, ці-ж ня дзіва каб беларусы самахоць у польскія лапы на іх ласку і волю здаваліся і дзеля якой карысьці? дзеля солі, ці дзеля цукру, ці дзеля карасіны? А ці-ж мы ня мелі ўсяго гэтага даўней: ад украінцаў і з заграніцы, ды куды шмат лепшага гатунку? Ды мець можам і далей, калі толькі будзем вольнымі і будзем па сваей волі на граніцы свайго краю з суседзямі абменівацца грашмі і таварам. З ласкі на пацеху ці для нашага пекнага аблічча ніхто нам тавару дарма ня дасьць, а за грошы дык усякі нам служка, ня голькі польскі хцівец, ахвочы пажывіцца з беларусаў, недапусьціўшы нас саміх да загранічных рынкаў. Зямля наша — багацьце наша, праца наша — багацьце наша, стараньне наша — багацьце наша, а за гэта — ўсё можам мець, абы нам да гэтага воля свая над усім сваім бяз чужога шляхоцкага „не позвалям“…

∗          ∗