Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лонгі—ім вялікая ахвота, бо каб нажыцца на загранічным гандлю, дык ім мала прыстанішча у Гданьску, які яшчэ ня польскі і нет ведама ці будзе польскім. А больш надобнага, даступнага марскога берагу ў Польшчы німа, дык літоўская Палонга і Мэмэль на берагу Бальтыцкага мора ім і ахвота заграбсьці пад уладу Польшы, а там яны паны! А каб так блізка ад Лібавы апынуліся дык-бы пэўнаж-бы не сьцярпелі каб заграбсьці і Лібаву, неяк-бы нашлі на тое прычэпку да латышоў: сталі-б даказываць усяму сьвету, што ў Лібаве найбольш літвіны жывуць, якія трэба каб былі пад аднэй уладай — пад польскай… Так, бераг літоўскага мора ім назарэз патрэбны, бо ў Гданьску ім мала панаваньня, дзе нямецкі горад і парадкі; а ў Літве ім-бы хацелася запанаваць морам, там народ меншы ад нямецкага, дык яго лягчэй апанаваць. Мора для палякаў пакуса. А на іншы дагавор з Літвой ісьці ня хочуць, як толькі на такі, які з бойкі дастаецца асіліўшы суседа. Беларусы-ж з літвінамі пашлі на міравы дагавор; і па гэтаму дагавору маюць права карыстаць з літоўскага берагу мора як і літвіны. На літоўскім берагу