Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паны-шляхта, паказаўшыя свае зубы йзноў, як і даўней за паншчынай. Народ астаецца быдлам, патрэбным адбываць стойку, павіннасьці, прыгон на прымусовыя работы, плаціць налогі грашмі, дабром і кормам, адкупляцца ад прычэпак шаяхтуноў-кручкоў паліцейскіх, ваенных і усякіх чыноўнічкаў—даючы хабара, і гасьцінцы бо за гэта дык і ў ксяндза ласка знайдзецца. А ксяндзы польскія цяпер — ні ксяндзы сталі — а хэўра панска-шляхоцкая; не Хрыстусова а польская войска, з формай і з чынамі, замест дзесянцёра прыказаньня „ні забівай“ дабаўляюць „душы“, дзеля таго, што не ўпамінаецца там цела, дык яко значыцца ні забараняецца забіваць… На амбоні польскі ксёндз як бальшавік на падмостках: абодва роўна заядла палітыку спадабаўшы даводзяць з усіх сіл, што вядомая ім палітыка калі возьміць верх дык у людзей шчасьця будзіць аж праз край поўна. Каб так як за польскую палітыку ды за Боскую Эванэлію так заядла ксяндзы гарлавалі. дык можа быць абыйшліся-б людзі зусім без палітыкі і ўжо даўна з Боскай Эванэліі мелі-б людзі шчасьця аж праз верх з коптарам. Так, касьцёл і