Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маючы тады з дружбы з Украінай вольны прывоз да нас усякага яе дабра і багацьця, а праз яе—вольны для нас прывоз Чорным морам усяго нам патрэбнага з усіх бакоў вялікага сьвету, — можам тады жыць запэўненымі на выгоды і ад недахваткі. І хоць можа далекавата троху ад Беларусі Чорнае мора, можа малавата карыстацца прыдзіцца ім, пакуль будзе прачышчаны Днепр (Дняпро), але затое пасьля прачысткі Дняпра, калі пойдуць караблі з Чорнага мора па Дняпру праз Кіяў на Рэчыцу, Жлобін, Рагачоў, Магілёў, Оршу аж да Смаленску; або з Дняпра па Сожы на Гомаль; або па Бярэзіне на Бабруйск і Барысава,—дык тады будзем мець дарогу праз Украіну на ўвесь сьвет, абы толькі мець вольную дарогу па Дняпру праз Украіну. Такі-сякі розум падказывае кожнаму, хто над гэтым задумляецца, што сяброўства з Украінай трэба нам дабівацца. Маючы тады вольны прыступ праз Украіну да Чорнага мора, а праз Літву, ды можа удасца, і праз Латвію вольны прыступ да Бальтыцкага мора—будзем з гэтага шчасьлівы. і забясьпечаны за вольны наш гандаль праз мора з вялікім сьветам. Пры такой