Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пётра Вялікі са Шведамі, або Сэрбія з суседзямі, або як гэта цяпер робіць Польшча з Літвой, дзе ёсьць добры бераг: Мэмэль і Палонга, хоць лепшы бераг — Лібава, але да яе праз Літву дарога… Так, відавочная выгада мець бераг мора і прыстанішча для караблёў усяго сьвету. Але беларусы пры боку свайго краю ня маюць мора, затое продкі нашы, князі Полацкія, мелі дагавор з Рыгай, праз каторую і таргавалі з заграніцай;, а князі паўдзённай Беларусі (Навагрудзкія, Пінскія, Слуцкія) і ўсходняй Беларусі (Смаленскія, Аршанскія, Мсьціслаўскія),—вялі торг з заграніцай праз Украіну (праз Кіяў) і праз Чорнае мора. Вось доля Беларусі перапляталася доўгі час з доляй Украіны. Ды ня толькі дзеля гэтага, а і дзеля багацьця самой Украіны, дзе як ведама зямля — чарназём, на сажань у глыбіню; родзіць і пшаніцу, і цукровыя буракі, а ў зямельцы ёсьціка сколькі хочаш і жалеза, і каменнага вугля, і солі, і вапеньніку, і крэйды і шмат якога багацьця. З Украіны да вайны цукер мы мелі, праз Украіну, Чорным морам з Каўказу карасіну мы мелі, і праз Украіну Чорным морам усё-чыста з усяго сьвету