Старонка:Ад кастрычніка 1917 да лютага 1918.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ялістычнай партыяй, паслужыла прычынаю сьмерці натуральна складзе­наму блёку нацыянальна-соцыялістычных партыяў. Розныя па сваіх палітычных, соцыяльных і экономічных поглядах, нацыянальна-соцыяістычныя партыі не маглі шчыльна зьядняцца на аднэй нацыянальнай пляцформе. Жыцьцё вымагала раўняцца па клясавай лініі, якая адна вечна ляжыць у аснове рэволюцыйных выбухаў—а гэта было ім не пад сілу. І пасяджэньне Савету нацыянальна-соцыялістычных партыяў у канцы сьнежня было апошнім актам блёкаўскай чыннасьці.

Пецярбурская Організацыя Беларускай Соцыялістычнай Грамады на сваім агульным сходзе ў студзені перад адчыненьнем Устаноўчага Сойму, па дакладу тав. Жылуновіча, пастанавіла: „У дэмонстрацыі 5 студзеня ня прымаць удзелу".[1]

Гэткім чынам Левай Бел. Соц. Грамадаю быў зроблен яшчэ адзін рашучы крок да збліжэньня з Савецкаю ўладаю і Комуністычнаю Партыяй. Факт роспуску Ўсебеларускага зьезду ў Менску хутка адыйшоў на задні і ўражаньне ад гэтага няпрыметна згладжвалася. Усё больш і ясьней вызначаліся перад левай паловай Беларускай Соцыялістычнай Грамады пэрспэктывы грунтоўнай пастаноўкі нацыянальнай політыкі ў програме Савецкай улады. Тыя шляхі, на якіх тапталася большасьць Грамады да Кастрычнікаўскай рэвалюцыі і з якіх усё яшчэ не саступаў Савет Усебеларускага Зьезду, павёўшы сваю працу ўпо­тайку быў асуджан левай яе паловай. У Савеце не засталося нівод­нага леваграмадаўца і сама пастанова яго аб тым, што ён „прызнаецца выканаўчым органам, на абавязках якога ляжыць правасьці ў жыцьцё ўсе вырашэньні і пастановы зьезду" а таксама, што ён пераймае ад усіх беларускіх організацыяў, як Вялікая Рада, Абласны Комітэт і інш., уладу на сябе—гэта не заўважалася Пецярбургскай Організацыяй Бел. Соц. Грамады. Апошняя, разам з другімі левымі організацыямі Грамады, лічыла, што Менск не прывядзе к пастаўленым сабе беларускімі працоўнікамі мэтам.

Перад ёю яскрава вызначыўся іншы шлях, на які амаль не з самага моманту лютаўскай рэволюцыі, яна ціха, упарта і ўпэўнена накі­роўвала. Гэты шлях вёў да шчыльнага прылучэньня к прынцыпам Са­вецкае ўлады.

На другі дзень пасьля Кастрычнікаускай рэволюцыі, калі паустала Савецкая Ўлада— нацыянальнае пытаньне паднялося на ўступ дзяр­жаўнага. Адначасна з іншымі народнымі камісарыятамі быў заснован Народны Камісарыят па нацыянальных справах. На яго чале стаў знаў­ца нацыянальнага пытаньня т. Сталін. Гэта сьведчыла ўсім і кожнаму, што Савецкая ўлада ў вяршыню ў гісторыі падняла нацыянальнае пы­таньне на ровень другіх важнейшых пытаньняў дзяржаўнага будаў­ніцтва. Бяз гэтага пытаньня, высунутага наверх самой рэволюцыяй, нельга ня толькі паглыбіць яе заваёвы, а, нават, нельга і ўтрымаць іх. Затое пры правіловым падыходзе да вырашэньня нацыянальнага пы­таньня мажліва, разьбітую на многалікасьць нацыянальных, варожых адна другой краін, пабудаваць магутную, непаборную дзяржаву. Організацыі Левай Беларускай Соц. Грамады, а ў асобку Пецярбурская Організацыя яе верыла, што Савецкая ўлада якраз і прызвана законам соцыяльнага разьвіцьця гэта зрабіць. 4 студзеня на тым-жа агульным сходзе Пецярбурскай Організацыі Белар. Соц. Грамады было рэшана

  1. Пратаколы пасяджэньняў Пецярб. Організацыі Бел. Соц. Грамады.