Старонка:Ад кастрычніка 1917 да лютага 1918.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Прыведзеная рэзолюцыя была амаль што адзінай спробай рэагаваньня з боку Пецябурскай Організацыі Бел. Соцыял. Грамады на роспуск Агульна-беларускага зьезду ў Менску. Уложаны ў яе настрой з часам таксама патроху расплываўся. А агульнарасійскія здарэньні, цэнтрам якіх быў Пецярбург, засланялі сабою ад Пецярбурскай Організацыі Бел. Соц. Грамады далейшыя пасьлязьездаўскія акцыі, застаў­ленай у Менску Рады Зьезду.

На пятае студзеня 1918 году быў назначан тэрмін для адчыненьня Ўстаноўчага Сойму. Ішла кіпучая праца сярод соцыял-згоднікаў, бур­жуазіі і чорнай контр-рэволюцыі па організацыі сіл для выступленьня ў гэты дзень.

З боку Савецкае улады прымаліся падгатоўчыя крокі сустрэць ворага ў поўнай баявой гатоўнасьці. Пуцярбург жыў у трывожным на­строі, чакаючы буйных здарэньняў на гэты дзень.

Беларуская Соц.-Дэмокр. Партыя мела свой выразны пагляд на падзеі, якія мелі быць: яна йшла разам з Савецкаю уладаю. Патрэбна было выявіць свае адносіны да Ўстаноўчага Сойму і левай частцы Беларускай Соцыялістычнай Грамадзе. Гэта мусіла ўзяць на сабе Пецярбургская яе організацыя. За некалькі дзён да пятага студзеня, у канцы сьнежня, пытаньне аб адносінах да Устаноўчага Сойму разглядалася ў Савеце нацыянальна-соцыялістычных партыяў, куды ўходзілі прадстаўнікі ад Бел. Соц. Грамады. Пецярбурская Організацыя Грамады дэлегавала на пасяджэньне двох сваіх прадстаўнікаў. Вострасьць пытаньня прыцягнула на пасяджэньне Савету, якое адбылося на кватэры правага эсэра П. Шаскольскага, прадстаўнікоў ад усіх нацыянальна-соцыялістычных партыяў, якія ўваходзілі ў „блёк нацыянальна-соцыялістычных пар­тыяў"[1]. Сабралася каля 15 чалавек, перад якімі і было пастаўлена пытаньне аб удзеле ў дэмонстрацыі 5 студзеня. Старшыня пасяджэньня П. Шаскольскі, крануўшыся бягучага моманту і значнасьці Ўстаноўчага Сойму, як вышэйшай, доўга чаканай, народнай вярхоўнай інстытуцыі, запрапанаваў „разам з усёй дэмократыяй" і нацыянальна-соцыялістычным партыям прыняць удзел у „усенароднай дэмонстрацыі за ахову Ўстаноўчага Сойму“. Прадстаўнікі Дашнакцутюн эс-эраў і Трудавой Народна-Соцыялістычнай Партыі падтрымалі П. Шаскольскага, абяца­ючы вялікія падарункі нацыянальнасьцям з боку абароненага ад баль­шавікоў сойму.

Але іх довады ня ўсіх пераканалі. Першымі—прадстаўнікі Бел. Соц. Грамады падалі заяву, што яны ня прымуць жаднага ўдзелу ў дэмонстрацыі супроць разгону Ўстаноўчага Сойму. Заява зрабіла аша­ламляючае ўражаньне на яго прыхільнікаў, з другога боку, сустрэўшы спагаду ад прадстаўнікоў Грузінскіх Соцыялістых-фэдэралістых і літоў­скіх народнікаў, якія таксама выказаліся-супраціў дэмонстрацыі. Зусім зразумела, што пасяджэньне не магло далей цягнуцца і яго ўдзель­нікі разышліся... На гэты раз яны рызышліся з тым, каб больш ужо ня сходзіцца.

Пытаньне аб Устаноўчым Сойме, у які нацыянальна-соцыялістычныц партыі выбіралі ў Пецярбурзе ў блёку з Трудавой-народна-соцы

  1. У "блёк нацыянальна-соцыялістычных партыяў" уваходзілі: Беларуская Соцыялістычная Грамада, Поалей Ціон, Жыдоўская Сацыялістычная Партыя, Літоўскія Народнікі, Сояцылістыя-Фэдэралістыя Грузіі, Польская Партыя Сацыялістычная, Дашнакцутюны і інш.