Старонка:Ад кастрычніка 1917 да лютага 1918.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Якраз у часы гэтых перамоў паміж Менскімі беларускімі організацыямі і ўстановамі (Цэнтральны Комітэт Бел. Соц. Грамады, Цэн­тральная Вайсковая Рада, Вялікая Беларуская Рада і Комітэт войнаў-беларусаў заходняга фронту) і Беларускім Абласным Комітэтам у Пе­траградзе, афармляла свае адносіны да зьезду і Петраградзкая Органі­зацыя Белар. Соц. Грамады і Беларуская Соц.-Дэмок. Рабочая Партыя бальшавікоў. Апошняя, асабліва, рашыла як найбольш уплысьці на працу зьезду, дзеля чаго пастанавіла паслаць у Менск дзесяцёх тава­рышаў. Аб гэтым было паведамлена-Ц.К. Комуністычнай Партыі, які адобрыў пасылку беларусаў-бальшавікоў у паказаным ліку і дапа­мог матар'яльна гэтай пасылцы. Зразу-ж Нараўская Організацыя Бел. Соц.-Дэм. рабочай партыі бальшавікоў выслала ў Менск траіх сваіх сяброў, Л. Ф. і С. з якіх два былі сябрамі комітэту.

Петраградзкая Організацыя Бел. Соц. Грамады выбрала ад сябе траіх дэлегатаў, якім быў дадзен спэцыяльны наказ. Тэзісы гэтага на­казу да таго былі левымі, што выклікалі доўгія спрэчкі з боку правых адзінак-сяброў організацыі, опозіцыю. Гэта заставіла тэзісы крыху па­правіць, зрабіўшы іх больш умеранымі.

Гэткім чынам Петраградзкія беларускія соцыялістычныя організацыі пасылалі на Усебеларускі 3ьезд 13 Чалавек левага напрамку. Была-б цэлая фракцыя на зьезьдзе, каб удалася ўсім ім к часу пасьпець. Але на першыя пасяджэньні зьезду, якія адчыніліся шмат раней 14 сьнеж­ня, пасьпела з Пецярбургу толькі пяцёра таварышаў. Астатніх семера паехалі пазьней. Ня гледзячы на гэта ўсё-ж удалося сябрам Бел. Соц. Дэмок. Партыі экранізаваць на зьездзе так званы левы. блёк; у гэты блёк увайшлі ўсе левыя элемэнты зьезду і, галоўным чынам, левая частка Беларускай Соцыялістычнай Грамады.

Дзякуючы леваму блёку, супроціў якога стаяў у пачатку зьезду дэмократычна-соцыялістычны ўмераны блёк, а пасьля і прыхільнікі абласьнічаства, вялікая частка спрэчак і пастаноў прайшла пад яго значным уплывам. Але, зразумела, цалкам падгарнуць пад сябе працу зьезду левы блёк ня меў сілы. Пераважная большасьць права-соцыялістычнага напрамку дэлегатаў забівалі радыкальныя пропозыцыі ле­вых блёкістых, сьціраючы іх лявізну. Да гэтага бракавала шмат і тое, што левы блёк ня меў у сябе добрага кіраўніка. Больш выдатнейшыя таварышы з Комітэтаў Бел. Соц. Дэм. партыі і Пецярбурскай Організацыі не маглі сваечасна па розным прычынам прыехаць на зьезд. З мяйсцовымі Менскімі комуністымі таксама ня было наладжана ніякага кантакту, у той час, калі другая частка зьезду была куды больш-політычна падгатаванай і ўзмоцненай. Дух „супольна-нацыянальнай справы" таксама не пакідаў і левага блёку, абураючы ўвесь зьезд. Праз гэта ў процэсе працы яго, чым далей, тым прыметней політычныя спрэчкі, толькі „агульна нацыянальная справа" абыймала ўсіх дэле­гатаў цалкам. Чулася досыць выразна, што нацыянальная ідэя, расьцьвіўшая да апогэю к моманту адбываньня зьезду, прэваліруе, над усім іншым і прыдае нячуванаму да таго ў беларускай гісторыі конгрэсу адпаведны адбітак. Дзякуючы гэтаму важнейшая з пастаноў зьезду, пастанова „аб самавызначэньні Беларусі і аб часовай краёвай уладзе" хавае ў сабе поруч з прынцыпам савецкасьці, прынцып дэмократыі. „Замацоўваючы свае правы на самавызначэньне,— гаворыцца ў гэтай пастанове: — якое прагаласіла Расійская Рэволюцыя - і замацоўваючы рэспубліканскі дэмократычны лад у межах Беларускай